Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хор з Крамяніцы наведаў з каляднай праграмай дом сацыяльнай дапамогі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.01.2016 15:53

24 студзеня хор парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Зэльвеншчына) наведаў дом сацыяльнай дапамогі ў вёсцы Мадзейкі з праграмай «Каляды».

«Выступ рыхтавалі шчыра, з усёю адказнасцю, бо ведалі, што нас там чакаюць. Хацелася падзяліцца радасцю Божага Нараджэння, каб кожны адчуў святочны настрой і блізкасць Бога», — распавядае ўдзельніца хору Леанарда Вановіч.

Канцэрт пачаўся пасля святой Імшы, на якую кожны месяц збіраюцца не толькі жыхары сацыяльнага дома, але і вернікі з вёскі.

«Гледачы былі ўзрушаны спевамі, было чутно, як яны падпявалі нам, што вельмі радавала», — дзеліцца харыстка, дадаючы, што бабулі і дзядулі на заканчэнне казалі: «Уражанні засталіся, нібы пабывалі ў святыні».

«Парафіяльны хор дзейнасць сваю не перарываў ніколі.  Доўгі час яго вяла Гэлена Сецька. Восем з паловай год таму ў хор прыйшла сястра Марына. Хор папоўніўся новымі спевакамі. Кожны аўторак праводзяцца рэпетыцыі. На працягу года ідзе азнаямленне з песнямі літургічнага календара. У рэпертуары хору песні на польскай і беларускай мовах, ёсць некалькі на лаціне. У склад хору ўваходзяць жанчыны розных прафесій, але ва ўсіх іх адно жаданне – развіваць свае таленты і праз гэта паглыбляць веру ў Бога», — распавяла Леанарда Вановіч.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.