Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў другую гадавіну біскупскага пасвячэння |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.02.2016 12:05 |
Там у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата біскуп цэлебраваў святую Імшу падзякі ў інтэнцыі ўсіх тых, хто перадаў будучаму іерарху веру і вучыў любіць Пана Бога і людзей. У гаміліі біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў усім людзям, якіх Бог пасылаў на дарозе яго жыцця. Сваім бацькам іерарх дзякаваў за перадачу веры і каталіцкае выхаванне, землякам - за жыццё, згоднае з правіламі Хрыстовага Евангелля, і за годны прыклад для наследавання. Іерарх зазначыў, што «вера базуецца на прыкладзе старэйшых людзей, якія адважна ў свой час баранілі святыні і ўсё тое, што святое». Біскуп заахвоціў усіх прысутных у святыні да далейшага трывання ў веры, а таксама да малітвы ў інтэнцыі дзяцей і ўнукаў, каб у сённяшнім секулярызаваным свеце яны былі сапраўднымі сведкамі і актыўнымі нашчадкамі хрысціянскіх каранёў. Таксама ў гэты дзень біскуп Юзаф Станеўскі наведаў суседнюю парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах, з якой звязаны карані яго бацькоў. Там падчас святой Імшы іерарх падзякаваў вернікам за вяртанне да традыцыйных набажэнстваў, якія з’яўляюцца вялікім скарбам Касцёла. Людская пабожнасць, якая бачная ў гэтай парафіі, як заўважыў біскуп, - гэта заслуга і пробашча кс. Валерыя Быкоўскага. Парафіяне ў гэты дзень віншавалі з імянінамі свайго душпастыра, які з вялікім клопатам дбае пра вернікаў. Падчас наведвання парафіяльнай супольнасці ў Вялікіх Эйсмантах біскуп Станеўскі маліўся і за свайго былога пробашча кс. Юзафа Мацяеўскага, пахаванага на мясцовых могілках, які ўдзяляў хрост будучаму іерарху. 29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з прысваеннем звання тытулярнага біскупа дыяцэзіі Tabaicara. 1 лютага 2014 атрымаў біскупскае пасвячэнне ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. |
Фотарэпартаж |