Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша на тэрыторыі раённай бальніцы і абед для беспрытульных адбыліся ў Лідзе ў Сусветны дзень хворых
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.02.2016 09:57

Ужо ў трэці раз у Сусветны дзень хворых, 11 лютага, хворыя і медыкі на тэрыторыі Лідскай раённай бальніцы прынялі ўдзел у святой Імшы, якая цэлебравалася за тых, хто знаходзіцца ў гэты час у бальніцы, і медыкаў, якія іх лечаць.

У гэтай інтэнцыі маліўся пробашч крупаўскай парафіі кс. Пётр-Павел Кубель. У гаміліі святар заахвоціў палюбіць сваё цярпенне, адзначыўшы, што яно рыхтуе чалавека да святасці, а цярпенне Езуса дало нам магчымасць атрымаць збаўленне. Таксама святар звярнуў увагу, што дзякуючы малітве і дабрачыннасці чалавек можа мець моцнае сэрца, а завяршыў гамілію словамі песні: «Збаўленне прыйшло праз Крыж…»


Разам з капеланам бальніцы ў Лідзе кс. Юрыем Бяганскім святары ўдзялілі сакрамэнт намашчэння хворых, а напрыканцы Імшы ўручылі прысутным свечкі св. Яна Паўла ІІ, каб яны маглі маліцца дома, асабліва ў час хваробы.


Пацеху і радасць у Дзень хворых атрымала таксама група беспрытульных у Лідзе, для якіх быў прыгатаваны абед у кафэ «Каліпсо». Як распавялі яны кс. Юрыю Бяганскаму, іх у горадзе нямала, жывуць яны па-рознаму: хтосьці мае сваю кватэру, а хтосьці на вуліцы, там, дзе ёсць месца. За кватэру яны плацяць з грошай, якія знойдуць, ці з пенсіі, якая складае 1400 000 руб.

Усе гэтыя людзі, як расказалі яны, раней мелі працу: хтосьці быў трэнерам, хтосьці маляром, некаторые ездзілі працаваць у Расію. Ёсць сярод іх тыя, хто быў у турме. Сёння ім цяжка знайсці працу, і грошы яны шукаюць па-рознаму: хтосьці стаіць на біржы, просіць дапамогі ці дапамагае ў нейкай працы іншым людзям, збірае і прадае розныя рэчы і г.д. Яны ходзяць у лазню, а вопратку аддаюць мыць у гарадскую пральню.

(AG)

фота Галіны Рамэйкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.