| Прадстаўнікі міжнароднай пралайф-арганізацыі выступілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 15.02.2016 09:10 |
|
Перад навучэнцамі і выкладчыкамі семінарыі выступілі прэзідэнт «Human Life International», каталіцкі святар Шэнан Боке са Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама Ёханес Бухер — каардынатар для еўрапейскага рэгіёна гэтай жа арганізацыі.
На фота: ксёндз Шэнан Боке (ЗША) На канферэнцыі прысутнічалі таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Арганізатары семінара падзяліліся з семінарыстамі, святарамі і біскупамі вопытам сваёй дзейнасці ў сферы абароны жыцця.
На фота: Ёханес Бухер (Аўстрыя) Прадстаўнікі міжнароднай пралайф-арганізацыі рэгулярна наведваюць абартарыі, дзе спрабуюць пераканаць жанчын адмовіцца ад аборту і моляцца за дзяцей, якім пагражае небяспека, і іх маці.
Падчас канферэнцыі дзеячы руху ўзгадалі аб тым, што менавіта святар павінен шукаць любыя шляхі для адраджэння сапраўдных сямейных каштоўнасцяў і быць дарадчыкам у вырашэнні розных жыццёвых праблем.
|


10 лютага Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі прадстаўнікі буйнейшай пралайф-арганізацыі «Human Life International», якая займаецца абаронай чалавечага жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці.
для друку