Дзевяць новых міністрантаў сталі служыць у парафіі ў Лідзе (Індустрыяльным) |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
16.02.2016 12:07 |
14 лютага, у І Нядзелю Вялікага посту, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) пробашчам парафіі а. Андрэем Агелем SP былі прыняты ў міністранты дзевяць кандыдатаў. Касцёлу пачалі служыць у новай якасці Максім Адамоніс, Яўген Баршэвіч, Максім Жукоўскі, Антон Карэнік, Аляксей Леонік, Андрэй Муліца, Мікіта Нябежка, Уладзіслаў Савіцкі, Глеб Трэццякевіч. Разам з дзевяццю новымі міністрантамі ўся літургічная служба алтара парафіі, як гэта робіцца штогод, аднавіла свае міністранцкія абяцанні. Міністранты абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх. Урачыстаць упрыгожыў спеў дзіцячага хору парафіі пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Аляксандра Махнача SP. Пасля святой Імшы ўсіх сабраных дзяцей чакаў салодкі пачастунак ад новых міністрантаў. Дзеці і моладзь, выходзячы са святыні, атрымалі жменю розных цукерак. У сваю чаргу для тых, хто падчас Вялікага посту пастанавіў абмежаваць спажыванне ласункаў або наогул ад яго адмовіцца, гэта была рэальная нагода папрацаваць над сваёй пастановай!
А. Аляксандр Махнач SP, фота Маргарыты Снапко (АлГ) |
Фотарэпартаж |