Рэкалекцыі «Open» прайшлі ў Гродне: выйсці з гнязда і пачаць прыкладваць намаганні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.02.2016 12:52 |
25-27 лютага ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open». У рэкалекцыях, як паведаміў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза, удзельнічала вялікая колькасць маладых людзей, якія пажадалі аднавіць свае адносіны з Богам і праз малітву і ўдзел у сакрамэнтах стаць Божым дзіцём. Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стаў гродзенскі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Сёлета рэкалекцыі для моладзі праводзіў кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі. Часам чалавек настолькі пагружаецца ў свае праблемы, што не бачыць вакол нічога. Чалавек сам робіць гэтыя праблемы невырашальнымі. Калі азірнуцца назад і паглядзець на адну з праблем мінулага, то сёння мы ўспамінаем аб тых перажываннях з усмешкай. Праблемы будуць у нашым жыцці заўсёды, але не варта рабіць з іх боства. У Пасланні да Карынцянаў гаворыцца: “Вы не былі выпрабаваныя па-над людскія сілы. Бог, які ёсць верным, не дазволіць выпрабоўваць вас больш, чым маеце сілы, але разам з выпрабаваннем дасць і выйсце, каб вы маглі вытрываць” (1Кар 10, 13).
«Дзіўныя рэкалекцыі! Кожнае слова ксяндза Паўла было значным. У першы дзень я проста ўяўляла, як можна быць маладым і так любіць Бога, як жыццё з Богам акрыляе і напаўняе пазітывам! А на другі і трэці дзень я пераканалася, што прысвячаць маленькія кавалачкі жыцця Богу недастаткова, трэба давяраць Яму сваё жыццё, любіць Яго і гаварыць з Ім, як з лепшым сябрам! Быць іскрай, расказваць пра Бога іншым людзям! На рэкалекцыях было шмат цытат з Бібліі, цікавая, даступная інтэрпрэтацыя іх, шмат прыкладаў з жыцця, гісторый». r
«Ніводных рэкалекцый я не чакаў, як гэтых. Ведаючы, што іх будзе праводзіць ксёндз Павел Рудзьман, я з кожным днём усё больш адчуваў жаданне прыняць у іх удзел. Ведаючы стыль зносінаў рэкалекцыяніста, я баяўся, што моладзь гродзенскіх парафій няправільна ўспрыме яго словы. Гэта пабуджала мяне да малітвы за гэтыя рэкалекцыі. Але насуперак маім чаканням усё прайшло на хвалу Божую. Я думаю, што гэтыя рэкалекцыі дапамаглі моладзі паглядзець на многія праблемы ў сваім жыцці з іншага боку. Калі ты абіраеш Езуса сваім кумірам, то ў цябе толькі адзін напрамак: толькі наперад, толькі “algat”, і толькі арлы асільваюць межы». r
«“Тыя, хто спадзяеццца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца” (Іс 40, 31). (JM), (AG) |
Фотарэпартаж |