Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Адпустовы канфесіянал» на перыяд Года Міласэрнасці з’явіўся ў гродзенскай катэдры
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.03.2016 12:47

З першага сакавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне з’явіўся адмысловы «адпустовы канфесіянал», у якім на працягу дня можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Стварэнне такога канфесіянала было ініцыянавана гродзенскім ардынарыем біскупам Аляксандрам Кашкевічам і святарскай радай.

Ідэя стала адказам на заклік Папы Францішка адкрыць вернікам праз сакрамэнт пакаяння шлях да Божай міласэрнасці.


«Адпустовы канфесіянал» будзе дзейнічаць да канца Года Міласэрнасці, да 20 лістапада 2016 года. Прыступіць да сакрамэнту пакаяння ў гэтым канфесіянале можна будзе штодзённа з 8.00 да 20.00.

Як распавёў Сatholic.by пробашч гродзенскай катэдральнай парафіі кс. Ян Кучынскі, дзяжурыць у канфесіянале будуць па чарзе святары з гродзенскіх дэканатаў і Сапоцкінскага дэканата.

Чакаецца, што падобная ініцыятыва можа ўзнікнуць і ў іншых святынях Гродзенскай дыяцэзіі, у якіх адчынены Брамы Міласэрнасці.

Ілья Лапато



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.