Свята для дзяўчат і жанчын зладзілі ў смаргонскім араторыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
09.03.2016 13:48 |
За два дні да Міжнароднага дня жанчын у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята ўсіх жанчын і дзяўчат.
Свята традыцыйна пачалося святой Імшой, пасля чаго ўсе прысутныя, асабліва дзяўчынкі і іх маці, былі запрошаны ў араторый на святочную праграму.
Галоўным героем тэатральнай пастаноўкі стала дзяўчынка Жэня з казкі «Кветачка-сямікветачка». Усе ўдзельнікі мелі магчымасць прымаць удзел у розных гульнях, гуртках, спаборніцтвах, а таксама пачаставацца прысмакамі.
У канцы хлопцам і бацькам было прапанавана павіншаваць жанчын незвычайным спосабам. Потым с. Валянціна Кот FMA расказала «слоўка» пра любоў маці да сваіх дзцей.
Манахіня прывяла прыклад адной вялікай свечкі, ад якой маці двух сыноў запаліла некалькі маленькіх, такім чынам паказаўшы, што любіць усіх аднолькава, як запальваюцца гэтыя свечкі. Манахіня таксама пажадала, каб кожная жанчына была гэтай свечкай надзеі і цеплыні.
Паводле sdb.by (IL)
|