Духоўныя сустрэчы для юнакоў прайшлі ў піярскай парафіі ў Лідзе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.03.2016 09:41 |
У сустрэчах, якія праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі, прымалі ўдзел 14 юнакоў з піярскіх парафій са Шчучына і з Ліды-Індустрыяльнага. У межах духоўных практыкаванняў у час Вялікага посту прысутнічала супольная малітва, разважанне над Божым словам, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь, Эўхарыстыя, тэматычныя сустрэчы, размовы са святаром-піярам. У гэтыя два дні юнакі мелі магчымасць адчуць атмасферу малітвы, бліжэй пазнаёміцца з жыццём ордэна піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі. Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць умацаваць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. |
Фотарэпартаж |