Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Забаўляльны адпачынак для парафіяльнай моладзі зладзілі айцы піяры са Шчучына |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
11.03.2016 13:45 |
Інтэграцыйны выезд хлопцаў з літургічнай службы алтара парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне і дзяўчат з парафіяльнага моладзевага хору Calasanz прайшлі 7-8 сакавіка.
7 сакавіка міністранты шчучынскай парафіі сустрэліся з міністрантамі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна. Хлопцы прынялі ўдзел у сумеснай святой Імшы, якую ўзначаліў а. Эдвард Пяцельчыц CSsR. Пасля заканчэння малітоўнай сустрэчы і салодкага пачастунку ўдзельнікі наведалі каток.
А днём пазней, у дзень малітваў за ўсіх жанчын — 8 сакавіка, айцы піяры падрыхтавалі адмысловы выезд і для дзяўчат з парафіяльнага хору Calasanz. Боўлінг, а таксама кіно ў 5D, стала галоўнай забавай, у якой маглі прыняць удзел харысткі. Пасля паездкі ў парафіяльнай святыні ў Шчучыне прайшла малітва з удзелам хору Calasanz у інтэнцыі ўсіх жанчын і дзяўчат шчучынскай парафіі. 
А. Віталій Слука SP (IL)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.