Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дапамога — у Богу: міністранты парафіі Святой Сям’і ў Лідзе правялі Крыжовы шлях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
12.03.2016 12:39 |
![]() У час Вялікага посту вельмі важна ўсім сэрцам звяртацца да Бога і шукаць ласкі, дапамогі і выратавання менавіта ў Ім. Старэйшыя міністранты з парафіі Святой Сям'і ў Лідзе 11 сакавіка правялі чарговае набажэнства Крыжовага шляху, дзякуючы якому прысутныя маглі перажыць гэты духоўны вечар з усведамленнем таго, што Езус памёр таксама і за іх грахі. Тэмай разважанняў была выбрана міласэрнасць, таму што гэты год у Каталіцкім Касцёле з’яўляецца Годам Міласэрнасці. ![]() У сваіх разважаннях міністранты гаварылі аб важнасці таго, каб быць шчодрым, бо, дзелячы свой хлеб з адным чалавекам, мы ўжо змяняем наш свет. Вельмі часта, як адзначалася, нам не хапае спачування людзям, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе; і мы павінны маліцца за іх, таму што толькі Бог ніколі не пакіне чалавека ў цяжкім становішчы. ![]() Таксама хлопцы з літургічнай службы алтара разважалі на тэму адносін у сям’і. У цяперашні час, як гаварылася ў разважаннях, ёсць шмат няшчасных сем’яў, якія не хочуць прымаць дар Божы — пасланае ім дзіця, і такія сем’і маюць патрэбу ў Богу і ў Яго ласках. На заканчэнне Крыжовага шляху міністранты памаліліся праз заступніцтва святой сястры Фаўстыны, просячы міласэрнасці ў адносінах да іншых людзей. У сваім «Дзённіку» святая пісала: «О мой Езу, ператвары мяне ў Сябе, таму што Ты можашь зрабіць усё». Вікторыя Бурч, фота аўтара |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.