Сустрэча-разважанне «Крыж цярпення, або крыж — крыніца шчасця» прайшла ў дзятлаўскім араторыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.03.2016 14:15 |
Удзельнікам сустрэчы было прапанавана паразважаць над пытаннямі: «Што такое крыж?», «Чым з’яўляецца крыж у маім жыцці?», «Як крыж цярпення ператварыць у крыніцу сапраўднага шчасця?»
У размове з прысутнымі кс. Здзіслаў Пікула SDB падкрэсліў: «Езус і Яго Крыж з’яўляюцца адзінай дапамогай для беднага і грэшнага чалавека. Крыж Езуса — гэта самы вялікі скарб у жыцці кожнага з нас, які не трэба шукаць, а дастаткова толькі з падзякай прыняць яго».
Працягам рэалізацыі праекта-разважання «Да Езуса з ксяндзом Боско» стаў тэматычны вечар «Кансэкраваная асоба», які адбыўся ў дзятлаўскім араторыі 12 сакавіка. На гэты вечар быў запрошаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Падчас сустрэчы святар звярнуў увагу на сэнс паклікання, на тое, як распазнаць сваё пакліканне ў жыцці, на асаблівасці манаскага жыцця. Ксёндз Здзіслаў Вэдэр заклікаў маліцца аб пакліканнях, а таксама мець адкрытае сэрца і быць гатовым прыняць запрашэнне ісці за Хрыстом, выбраўшы шлях манаства або святарства.
Паводле sdb.by (MV) |