Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча для дзяўчат пад кіраўніцтвам с. Ірэны Барцэвіч FMA прайшла ў піярскім кляштары ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.03.2016 11:56 |
Сустрэча для дзяўчат была арганізавана ў піярскім кляштары. Міні-рэкалекцыі былі прысвечаны разважанням пра Панну Марыю і Яе прыклад у наследаванні Хрыста.
Падчас кароткіх канферэнцый дзяўчаты мелі магчымасць пад кіраўніцтвам манахіні салезіянкі паразважаць над тэкстамі Святога Пісання, больш дэталёва пазнаёміцца з асобай Маці Хрыста і знайсці ў Ёй рысы да наследавання. У праграме быў час таксама на інтэграцыйную забаву, а на падсумаванне адмысловых «дзён духоўных разважанняў» дзяўчаты прынялі ўдзел у супольнай Эўхарыстыі.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.