Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для міністрантаў на тэму «Устану і пайду да майго Айца» прайшлі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.03.2016 11:03

20 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся трохдзённыя рэкалекцыі для міністрантаў, якія ў гэтым годзе правёў прэфект семінарыі кс. Андрэй Лішко. Каля 60 юнакоў сустрэліся на супольнай малітве, каб разважаць над тэмай «Устану і пайду да майго Айца» (Лк 15, 18).

Для міністрантаў гэта асаблівы час ласкі, які дапамагае задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом.

Удзел у Крыжовым шляху, разважанні над Божым словам, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, спрыялі паглыбленню і ўмацаванню асабістых адносін маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе ім Бог.

Яўген Амасёнак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.