Акцыя «За жыццё» з удзелам святароў прайшла ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.04.2016 11:18 |
7 красавіка ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна прайшла акцыя «За жыццё». У акцыі прынялі ўдзел псіхолагі, акушэры-гінеколагі, святары Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія выступілі са словам. Протаіерэй Валерый Барычэўскі заўважыў, што час правядзення акцыі супаў са святам Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, якое ў гэты дзень адзначае Праваслаўная Царква. Як адзначыў протаіерэй, гэтае свята гаворыць пра неабходнасць абароны чалавечага жыцця з моманту зачацця і аб тым, што жыццё святое.
Ксёндз Генрых Яблонскі назваў вельмі сумным тое, што мы вымушаны казаць пра абарону дзяцей, і пры гэтым ад уласных маці. Па словах святара, запаведзь «Не забівай» дадзена людзям не духавенствам, а самім Богам, і маці памыляюцца, калі кажуць: «Гэта маё дзіця – хачу нараджаю, хачу забіваю». Ксёндз Генрых Яблонскі дадаў, што дзіця – заўсёды благаслаўленне ад Пана, Божы дар, яно належыць Богу. Людміла Бут-Гусаім, намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе, распавяла пра той момант, калі ў яе жыцці адбылося пераасэнсаванне каштоўнасці жыцця ненароджаных немаўлят – яна перастала рабіць аборты. Гэта здарылася пасля таго, як аднойчы яна стала ўдзельнікам пралайф-канферэнцыі, на якой паказалі дакументальны фільм Бернарда Натансона (ЗША, 1983) «Нямы крык». У фільме паказана аперацыя аборту на экране апарата УГД. Бачна, як адбываецца аборт, як знішчаецца дзіця і што яно адчувае пры гэтым.
Маладая жанчына Мар’яна ў інваліднай калясцы з двухдзённым дзіцём на руках распавяла гісторыю свайго жыцця: аб тым, як яна будавала планы, кар’еру і ўсё абарвалася ў адзін момант – пасля аварыі яна стала інвалідам. Па словах Мар’яны, адбылося пераасэнсаванне каштоўнасцяў у яе жыцці; яна выйшла замуж і сёння з’яўляецца шчаслівай маці, якая звяртаецца да ўсіх цяжарных жанчын: «Не рабіце аборты. Мамы, не забівайце сваіх дзяцей. Не могуць быць матэрыяльныя цяжкасці прычынай смерці ненароджаных дзяцей. Нараджайце першага, другога, трэцяга, пятага… Але не забівайце… Цяжкасці – яны прыходзяць і адыходзяць…»
Рашэннем акушэраў-гінеколагаў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна на час правядзення рэспубліканскага конкурсу акцыі «За жыццё» з 1 красавіка па 1 чэрвеня 2016 г. часова спынена правядзенне штучных абортаў. Марына Валачкова, кіраўнік Гродзенскага цэнтра абароны жыцця сям’і «РадзіМа», (AG) |