Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне прадставілі велікодную пастаноўку
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.04.2016 15:10

10 красавіка дзеці і моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне прадставілі велікодную пастаноўку на тэму «Малы Пастыр». У ёй маладыя акцёры распавялі пра Езуса — Добрага Пастыра, які ахвяраваў сваё жыццё за ўсіх людзей.

Вернікі, якія ў гэты вечар сабраліся ў мясцовым Доме культуры, маглі ўбачыць у пастаноўцы Езуса, Марыю, святога Юзафа, апосталаў, Марыю Магдалену. Гэты вечар быў нагодай, каб яшчэ раз падзякаваць Уваскросламу Езусу за тое, што Ён аддаў сваё жыццё за чалавецтва і ўвесь свет і што няспынна шукае чалавека, калі той аддаляецца ад Яго.

Вечар стаў сапраўднай сустрэчай з Езусам і магчымасцю аднаўлення сваёй любові з Ім. Акцёры ўзгадалі пра абавязак кожнага хрысціяніна — несці любоў у свет.

Велікодная пастаноўка нагадвала, што місія Касцёла ў пасланні, што Хрыстус накіроўвае Пятра, накіроўвае вучняў: «Як Мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас», накіроўвае Марыю Магдалену і жанчын ад пустога гробу, каб расказалі пра тое, што Ён уваскрос і жыве.

Вечар у Сапоцкіне дапамагаў усвядоміць важную праўду: што з моманту хросту Хрыстус пасылае кожнага чалавека, каб абвяшчаць Яго смерць, вызнаваць Яго Уваскрасенне і чакаць Яго прыйсця ў хвале. Выканаць гэтую місію любові можа кожны хрысціянін, калі сам спазнае любоў і моц Езуса, а ў сваёй аснове гэтая місія вельмі простая: перадаваць далей у свет любоў, якой нас адарыў Хрыстус.


Пасля тэатральнай пастаноўкі пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі падзякаваў дзецям і моладзі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свята, а сястры Эўхарыі з Супольнасці Дачок Маці Божай Балеснай (серафітак) за арганізацыю рэпетыцый.

Кс. Юрый Марціновіч
Фота аўтара


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.