Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У семінарыі ў Гродне адбылася Імша падзякі за 25-годдзе Гродзенскай дыяцэзіі і адраджэнне Касцёла ў Беларусі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
14.04.2016 14:53 |
13 красавіка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша як знак падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі і за дар адраджэння жыцця Каталіцкага Касцёла на беларускіх землях. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Дзень 13 красавіка 2016 г. выключны ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, там што ў гэты дзень Гродзенская дыяцэзія адзначае сярэбраны юбілей з моманту свайго заснавання, а таксама біскупскай намінацыі сённяшняга ардынарыя дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча.
Падчас Эўхарыстыі семінарыйная супольнасць павіншавала біскупа і выказала падзяку за яго няспынную падтрымку і клопат аб лакальным Касцёле, добразычлівасць і шчырасць, айцоўскую любоў і мудрасць, якой іерарх агортвае кожнага.
(AG)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.