Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэчы з удзелам святара для пажылых людзей і шматдзетных сем’яў прайшлі ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.04.2016 10:27

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Лідзе адбыліся сустрэчы для людзей пажылога ўзросту і шматдзетных сем’яў з удзелам каталіцкага святара — кс. Юрыя Бяганскага.

У аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту «Актыўнае даўгалецце», у межах гуртка «Польская мова і культура Польшчы» адбылася тэматычная сустрэча «Таямніца малітвы». Падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі горада Ліды кс. Юрый Бяганскі казаў аб значэнні малітвы ў жыцці кожнага хрысціяніна.


Святар адзначыў, што малітва павінна пастаянна спадарожнічаць кожнаму чалавеку, і даў практычныя парады, як добра маліцца, каб выпрасіць у Бога патрэбныя ласкі. Ксёндз Юрый Бяганскі звярнуў увагу, што тое, ці будзе малітва выслухана, залежыць не ад колькасці слоў, а ад запалу душаў.


На сустрэчы з членамі шматдзетных сем’яў адбылася актыўная дыскусія на тэму салідарнасці і любові. Ксёндз Юрый Бяганскі распавёў таксама пра Юбілейны Год Міласэрнасці, які зараз перажывае Каталіцкі Касцёл. Святар адзначыў, што гэта асаблівы час ласкі, які дае Касцёл, каб аднавіць сваё жыццё, з даверам глядзець у будучыню, быць тымі, хто, спазнаўшы міласэрную любоў, будзе будаваць валадарства любові з братамі.

Кажучы пра любоў, святар заахвоціў адкрываць яе сапраўдную вартасць, каб яна заззяла нанова і стала прынцыпам асабістага, сямейнага, грамадскага і культурнага жыцця.



Кс. Юрый Марціновіч, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.