Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Парафіяльная супольнасць у Смаргоні папоўнілася новымі міністрантамі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 26.04.2016 11:25 |
|
Хлопцы прайшлі падрыхтоўку ў якасці кандыдатаў і выказалі жаданне стаць міністрантамі, каб яшчэ лепей служыць Богу пры алтары і ў штодзённым жыцці.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя міністрантаў. Члены сем'яў міністрантаў адзначаюць, што гэта была важная і доўгачаканая падзея не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для ўсёй іх сям’і. Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася за салодкім сталом у араторыі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


24 красавіка ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні стала на чатыры міністранты больш. Склалі абяцанні, атрымалі благаслаўленне і прынялі комжы Уладзіслаў Арцёменка, Вадзім Буйноўскі, Антон Жамойда і Антон Субко.
для друку