Рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі, адбыліся ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.04.2016 14:59 |
Удзельнікі рэкалекцый разважалі на тэму: «Для чаго мне патрэбны Бог?» Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска. Адказаць сабе на пастаўленыя падчас духоўных практыкаванняў пытанні і прааналізаваць свае адносіны з Богам кандыдаты да канфірмацыі маглі падчас індывідуальнай сустрэчы з Хрыстом у адарацыйнай малітве, якую падрыхтавалі аніматары з Мінска. А. Віталій Слука SP, (AG) |
Фотарэпартаж |