Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася VII пілігрымка маці з Ашмян у Баруны
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.05.2016 12:36

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.

Як паведамляе grodnensis.by, у Дыяцэзіяльны дзень маці з плошчы перад ашмянскім касцёлам у санктуарый Маці Божай у Барунах вырушыла пілігрымка жанчын-маці. У пілігрымцы прыняді ўдзел больш 280 жанчын з Ашмянскага дэканату і ваколіц.

У гэтым годзе да пілігрымкі далучыўся дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У прамове да жанчын біскуп засяродзіў увагу на міласэрнасці, на тым, каб заўсёды бачыць у чалавеку асобу — Божае тварэнне, прывёў павучальныя прыклады з жыцця, якія сустракаюцца ў цяперашні час у грамадстве.



Пры ўваходзе ў Баруны пілігрымаў чакалі вернікі са сваім пробашчам. Біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў прыдарожны крыж, і пілігрымы рушылі да святыні.

Біскуп разам з жанчынамі прайшоў праз Брамы Міласэрнасці. Падыйшоўшы да Брамаў, іерарх заахвоціў ўдзельнікаў пілігрымкі ўзбудзіць інтэнцыі, з якімі яны крочылі да святыні.

Кульмінацыяй дня стала святая Імша, у якой прынялі ўдзел святары і вялікая колькасць вернікаў.



У гаміліі біскупа прагучалі словы падзякі за шматлікія пакліканні да мацярынства. Іерарх адзначыў, што мацярынства — самы высокі статус у грамадстве.

Напрыканцы біскуп Юзаф Станеўскі даверыў усіх жанчын апецы Маці Божай Барунскай.

(AG)

Фота grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.