| Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі дзяцей у Галавічполлі і Мураванскім доме-інтэрнаце |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 06.05.2016 16:57 |
|
На гэтым тыдні навучэнцы семінарыі ў чарговы раз сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі ў вёсцы Галавічполле.
Таксама яны ўпершыню наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі. Пасля спаборніцтва гасцей запрасілі на кубак гарбаты, каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца і паразмаўляць на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў.
Яўген Амасёнак, |
| Фотарэпартаж |


Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае сведчыць аб сваёй веры не толькі словамі, але, у першую чаргу, праз прыклад свайго жыцця. Гэтаму вучацца семінарысты з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі.
для друку