Першы дзень XXIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі: Будзьце міласэрнымі, гэтага жадае ад нас Хрыстус |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.05.2016 01:28 |
Падчас адарацыі арганізатар Дзён моладзі кс. Антоні Грэмза маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў, якія прыбылі на сустрэчу, і ў інтэнцыі моладзі ўсёй дыяцэзіі, паколькі будучыня Касцёла залежыць менавіта ад моладзі, і таму вельмі важна, каб у сваім штодзённым жыцці яна рэалізоўвала запаведзь любові – любіць Бога і цаніць іншага чалавека.
«Свету патрэбна ваша сведчанне, Касцёлу патрэбна ваша прыгожая маладосць і ваш дух. Будзьце сведкамі міласэрнасці, дайце гэтую міласэрнасць іншым людзям», – дадаў святар. Таксама ў гэты дзень моладзь паслухала канферэнцыю «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць», з якой выступіў прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Андрэй Лішко. Святар заклікаў удзельнікаў сустрэчы не толькі прасіць у сваім жыцці аб Божай міласэрнасці, асабліва тады, калі яны адчуваюць якуюсьці трывогу, але і даваць міласэрнасць іншым, наследаваць дабрыню Бога. Ксёндз Андрэй Лішко патлумачыў, што, калі толькі прасіць аб міласэрнасці для сябе, а не быць міласэрным да іншых, то чалавек зачыніць сваё сэрца на дар Божай любові.
Канцэрт выявіў энтузіязм, з якім удзельнікі, кожны з якіх адметны і кожны ўносіць свой уклад у гэтую сустрэчу, прыбылі ў Масты, на гэтае мерапрыемства – месца сустрэчы маладога чалавека з Богам і сваімі равеснікамі. Таксама ён стаў сапраўдным праслаўленнем Бога, багатага на міласэрнасць і ласку.
|
Фотарэпартаж |