Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца ўражаннямі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.05.2016 00:54

9 мая ў Мастах завяршыліся ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі сёлетняй сустрэчы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі і выказваюць меркаванні наконт міласэрнасці.

Ці актуальна «быць міласэрным» у сучасным свеце?

Стас Углік, 16 гадоў, парафія Св. Юзафа, Гродна:

У сучасным свеце ёсць людзі, якія насміхаюцца з таго, што я веруючы. «Твая вера табе нічога не дае. Навошта яна табе?» – кажа моладзь гэтага свету. Сёння верыць у Бога з’яўляецца нямодным, непрэстыжным. Але толькі Нябесны Айцец можа напоўніць мяне, каб быць прыладай Яго міласэрнасці ў сучасным свеце. кЦі прыедзеш ты ў наступным годзе на ДДМ? Чаму?

Вераніка Захар, 15 гадоў, парафія Свв. апосталаў Пятра і Паўла, Іўе:

Так, абавязкова прыеду. Кожнаму чалавеку трэба духоўна ўмацоўвацца, і гэта магчыма зрабіць на ДДМ. Тут прыемная атмасфера, шмат добразычлівых людзей. Дзякую арганізатарам за магчымасць разам са сваімі сябрамі і моладдзю нашай дыяцэзіі праслаўляць Пана Бога. кШто значыць быць прыладай Божай міласэрнасці?

Анастасія Наумчык, 20 гадоў, парафія Узвышэння Святога Крыжа, Гродна:

Як часта мы гаворым, што верым, што любім Бога, праслаўляем Яго спевам і танцамі. Але не кожны мае адвагу сведчыць пра Бога ў штодзённым жыцці. Калі ўсе разам – усё добра і лёгка.

Быць прыладай Божай міласэрнасці – значыць быць цалкам адданым Айцу Нябеснаму, Яго волі. Па прыкладу святой сястры Фаўстыны кожную частку свайго цела і душы аддаваць нязмернай Божай міласэрнасці. Давяраючы Богу, з усмешкай на твары неабходна прымаць цяжкасці і ў кожных цёмных момантах жыцця бачыць промень святла, які зыходзіць з міласэрнага сэрца Езуса, і гэтым сведчыць аб радасці.

Быць прыладай Божай міласэрнасці – кожным учынам і словам сведчыць аб Міласэрным Айцу. Такім павінен быць сэнс жыцця веруючага чалавека. кШто найбольш уразіла на сёлетніх ДДМ?

Віялета Плянко, 17 гадоў, парафія Св. Казіміра, Ліпнішкі:

На сёлетніх ДДМ мяне больш за ўсё ўразілі адносіны моладзі адзін да аднаго, трываласць веры, супольная малітва і праслаўленне Усемагутнага Айца. Кожны год, калі прыязджаю на сустрэчу моладзі, мая вера ўмацоўваецца і набірае новага подыху на цэлы год. Асаблівае ўражанне ў гэтым годзе я атрымала ад катэхез на тэму «Учынкі міласэрнасці для душы і цела». кАнастасія Мішкура

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.