У навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла прайшло «Рэха Магніфікату» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
12.05.2016 10:47 |
У парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку па ініцыятыве пробашча кс. Юрыя Жэгарына прайшоў творчы вечар «Рэха фестывалю» з удзелам старшыні фестывалю «Magnificat» рэжысёра Юрыя Гарулёва і прадстаўнікоў аргкамітэту.
Сярод 40 дакументальных стужак — прызёраў фестывалю мінулых гадоў — гэтым разам у Наваградку былі прадэманстраваны два фільма. Гэта стужкі польскіх рэжысёраў Кшыштафа Журоўскага «Танга Папы» (пра Папу Францішка, яго глыбокую веру і сувязь са сваёй радзімай), а таксама фільм Мацея Грабысы і Міхала Круля «Быць коптам» (пра крывавы пераслед хрысціян-коптаў у Егіпце падчас і пасля рэвалюцыі 2011 года).
Па словах арганізатараў, паказаныя стужкі выклікалі глыбокае эмацыйнае перажыванне за лёс пераследаваных хрысціян на Усходзе, а таксама сімпатыю да традыцый краіны, у якой нарадзіўся Папа Францішак.
Пасля прагляду гледачы абменьваліся ўражаннямі, а таксама скарысталі магчымасць задаць пытанні Юрыю Гарулёву. Яны датычылі як развіцця фестывалю ў цэлым, пашырэння яго аўдыторыі, так і магчымасцяў наступных праглядаў фільмаў у межах «Рэха фестывалю».
Якая парафія прыме ў сябе эстафету «Рэха» наступнай? Ініцыятыўная група аргкамітэту «Magnificat» гатовая прыехаць у любую парафію Беларусі з фільмамі, якія парафіяне могуць выбраць у тым ліку самастойна для прагляду ў каталогу на інтэрнэт-старонцы фестываля signis.by. Для запрашэння «Рэха фестывалю» ў сваю парафію арганізатары просяць звяртацца да прадстаўнікоў аргкамітэту:
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Віцебская дыяцэзія:
- Юрый Гарулёў: +375 29 6162365
Пінская дыяцэзія:
- бр. Карнэлій Консэк SVD: +375 29 2273884
- кс. Ян Глінка SVD: +375 29 6481211
Гродзенская дыяцэзія:
- Аляксандр Лавыш: +375 29 3496303
- Ганна Віткоўская: +375 29 2852628
(ils)
|