Канцэрт Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прайшоў у навагрудскай парафіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
13.05.2016 11:41 |
9 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Душой і духам мы з Радзімай» у выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай.
Вядучай канцэрту была прафесар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.
Канцэрт сабраў у святыні манаскіх сясцёр, вернікаў розных канфесій, гасцей з іншых гарадоў Беларусі.
«Праз духоўную музыку, якая была выканана адным з найлепшых аркестраў Беларусі, мы душой і сэрцам дакрануліся да хараства і прыгажосці Бога», –адзначыла адна з верніц навагрудскай парафіі. «Калі я прысутнічала на канцэрце ў храме, мая душа ўзносілася ўвышыню», – падзялілася ўражаннямі іншая слухачка. 
На завяршэнне слухачы падзякавалі Заслужанаму калектыву за выступ і пажадалі новых творчых дасягненняў.
|
Фотарэпартаж |