Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
16.05.2016 10:02 |
14 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у парафіяльнай святыні Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе падчас святой Імшы больш за 70 вернікаў атрымалі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У прывітальным слове моладзь прасіла іерарха аб удзяленні сакрамэнту, да прыняцця якога рыхтавалася некалькі гадоў.
Напрыканцы ўрачыстай Імшы маладыя вернікі і іх бацькі падзякавалі біскупу за ўдзелены сакрамэнт. Таксама яны выказалі падзяку пробашчу парафіі ксяндзу Уладзіміру Гуляю, ксяндзу Уладзіславу Сурвілу і сястры Кляры за дапамогу ў падрыхтоўцы да прыняцця гэтага сакрамэнту хрысціянскай сталасці. Біскуп Юзаф Станеўскі ў сваю чаргу падзякаваў святарам, сёстрам назарэтанкам і ўсім прысутным вернікам за супольную малітву. 
Ул. кар.
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.