Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лідзе каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі прызыўнікоў перад адпраўкай на службу
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.05.2016 11:25

З 16 па 31 мая адбываецца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Паводле слоў лідскага камісара Аляксандра Хермана, усяго сёлета падчас вясновага прызыву з ваеннага камісарыяту Лідскага раёна ў воінскія часткі будуць накіраваны больш за 250 юнакоў.

«20 хлопцаў папоўняць спіс ваеннаслужачых Лідскага пагранатрада, 23 прызыўнікі будуць служыць у 116-й штурмавой авіябазе. У цэлым гэтай вясной у воінскія часткі для праходжання тэрміновай ваеннай службы накіруюць да 10 тысяч чалавек, яшчэ каля тысячы будуць праходзіць службу ў рэзерве», — сказаў Аляксандр Херман.

Перад адпраўкай прызыўнікоў на службу святары Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ўдзялілі прызыўнікам благаслаўленне і акрапілі іх святой вадой. На заканчэнне кожны прызыўнік атрымаў на памяць крыжык.


«За перыяд службы я жадаю вам любові, розуму і мудрасці, каб з Божай дапамогай у будучыні вы змаглі абараняць свае сем’і, жонак і дзяцей і былі добрым прыкладам для іх», — пажадаў прызыўнікам кс. Юрый Беганскі.

(Ул. інф.)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.