| У шчучынскай парафіі 60 вернікаў прынялі сакрамэнт канфірмацыі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 18.05.2016 14:39 |
|
Да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу двух гадоў: удзельнічала ў катэхезах, набажэнствах і спецыяльна падрыхтаваных рэкалекцыях. На заканчэнне ўрачыстасці была праведзена працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога яшчэ раз у рукі Марыі былі аддадзены моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэты дзень сакрамэнт Святога Духа.
Моладзь падзякавала біскупу за атрыманы дар канфірмацыі і святарам за дапамогу добра падрыхтавацца духоўна да гэтай урачыстасці. Іерарх пажадаў тым, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, у першую чаргу адвагі «для мужнага вызнавання сваёй веры». |
| Фотарэпартаж |


13 мая ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай святой Імшы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 кандыдатам.
для друку