Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны гурт «Аve» выступіў з канцэртамі ў гарадах Германіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.05.2016 11:26

З 13 па 17 мая музычны гурт «Ave» на чале з прэфектам семінарыі кс. Андрэем Лішко наведаў з канцэртамі Дзюсельдорф і Дортмунд (Германія).

Такія музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія некалькі гадоў. Семінарысты яшчэ раз атрымалі магчымасць сведчыць песнямі і танцамі аб неспасцігальнай Божай любові ў іх жыцці.

Кожнае месца, дзе выступілі семінарысты, пакінула вялікае ўражанне і станоўчыя эмоцыі ў іх сэрцах.

Семінарыйны гурт «Ave» выказвае падзяку пробашчу парафіі Св. Гертруды ў Дзюсельдорфе а. Ёахіму Дэкер і ўсім тым, хто ад усяго сэрца паклапаціўся, каб гэтае музычнае падарожжа аднавіла духоўныя сілы семінарыстаў для далейшага здзяйснення Божых намераў у іх штодзённым жыцці і пакліканні.

Яўген Амасёнак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.