|
У Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў і развітанне з выпускнікамі |
|
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
|
24.05.2016 13:44 |
|
22 мая ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года.
У гаміліі падчас святой Імшы прысутным дзецям і моладзі было нагадана пра годнасць называцца хрысціянінам, а таксама пра тое, што гэтую годнасць яны павінны бараніць падчас канікул, якія набліжаюцца. Асабліва гэтыя словы былі скіраваны да сёлетніх выпускнікоў, якія паступова ўваходзяць у дарослае жыццё і будуць сутыкацца з рознымі спакушаючымі прапановамі гэтага свету.
На заканчэнне Эўхарыстыі выпускнікі атрымалі фігурку св. Юзафа Каласанса, які з’яўляецца асаблівым апекуном дзяцей і моладзі шчучынскай парафіі. Гэта шматгадовая традыцыя, якая сімвалізуе вернасць усім духоўным багаццям, атрыманым за гады катэхетычных заняткаў пры парафіі.
Вечарам гэтага дня адбылося неафіцыйнае заканчэнне заняткаў з сёлетнімі выпускнікамі пры вогнішчы.
А. Віталій Слука SP, (AG) Фота Анастасіі Голец
|