29 мая ў парафіі імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) падчас гамілій на нядзельных Імшах дк. Андрэй Ганчар распавядаў пра распазнанне свайго місіянерскага паклікання, а таксама пра ўчынкі міласэрнасці да бліжняга праз сведчанне любові.
Летам 2016 дыякан адправіцца на місію ў Камерун.
Падчас гаміліі дк. Андрэй дзяліўся гісторыяй свайго місіянерскага паклікання, адзначаючы, што шлях да місіянерскага служэння адкрыў яшчэ падчас фармацыі ў семінарыі, затым удасканаліў сваю ўпэўненасць, што служэнне найбольш патрабуючым — гэта нясенне Евангелля туды, дзе пра Яго яшчэ не чулі. 
Паводле сведчання дыякана, гэты шлях ён адкрыў для сябе падчас місіянерскай практыкі ў Казахстане.
Усведамляючы, што місіянерская праца з’ўляецца нялёгкім выпрабаваннем, патрабуючым не толькі малітоўнай, але і фінансавай падтрымкі, пасля св. Імшаў вернікі мелі магчымасць скласці ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне.
Памятаючы словы Папы Францішка, што ігнараваць беднага — тое ж, што пагарджаць Богам, парафіяне лідскай піярскай парафіі заклікаюць да малітвы ў інтэнцыі дк. Андрэя Ганчара, а таксама ў інтэнцыі дзяцей Афрыкі, да якіх ён накіроўваецца.
Аляксандр Снапко, фота Маргарыты Снапко
|