Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Міжнародны дзень дзіцяці валанцёры «Карытас-Гродна» павіншавалі дзяцей з асаблівасцямі развіцця |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 03.06.2016 14:59 |
|
Паводле слоў арганізатараў, атмасфера была незабыўнай: і дзеці, і валанцёры былі ў задавальненні. Вакол усё іскрылася ад усмешак і дзіцячага смеху!
Арганізатары спадзяюцца, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца часцей, бо асноўная мэта інтэграцыйнага праекта — спрыяць сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця і дапамагаць ім у атрыманні як мага больш станоўчых эмоцый ад навакольнага свету. |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


1 чэрвеня ў Міжнародны дзень дзіцяці валанцёры «Карытас-Гродна» сабраліся разам, каб павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы «Карытас» — дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ГУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна».
для друку