Каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі супрацоўнікаў ДАІ на цырымоніі адкрыцця 17-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.06.2016 22:27 |
8 чэрвеня ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 17-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Упершыню благаславіць і акрапіць святой вадой удзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. Як адзначыў кс. Валерый Спірыдон, вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя, «сваёй прысутнасцю на дадзеным мерапрыемстве духоўныя асобы нагадваюць пра тое, што існуе не толькі права людское, выкананне якога кантралююць адпаведныя службы, але і вышэйшае за ўсё права Божае».
Фота grodnensis.by |