Выпускнікі катэхетычных курсаў у Гродне атрымалі дыпломы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
11.06.2016 16:05 |
11 чэрвеня ўрачыстай святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне завяршыўся навучальны год у навучэнцаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымалі дыпломы і біскупскае благаслаўленне. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Разам з іерархам яе канцэлебравалі а. д-р Андрэй Шчупал, кс. Юзаф Трубовіч і кс. Антоній Грэмза. У гаміліі біскуп звярнуў увагу навучэнцаў на тое, што кожнага з іх паклікаў Езус. «Вы выйшлі насустрач Хрысту, каб паглыбляць свае веды, спазнаваць Бога рознабакова. Гэта павінна насыціць вашыя сэрцы, а вы павінны перадаваць тое, аб чым пачулі, іншым», — сказаў іерарх.
Фота grodnensis.by |