| Дбаць аб веры і хрысціянскіх каштоўнасцях: у Іўі прайшла адпустовая ўрачыстасць св. Антонія |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 13.06.2016 14:18 |
|
Вернікі з самага ранку трывалі на малітве перад алтаром, прысвечаным гэтаму святому. Кожны прыйшоў са сваёй інтэнцыяй і просьбай, просячы святога аб дапамозе.
«Мы прыходзім у святыню, каб прасіць гэтага вялікага святога аб дапамозе не толькі тады, калі згубіцца наш партфель ці ключы, але і тады, калі губляюцца “рэчы” нашмат больш каштоўныя, такія, як вера, сэнс, любоў, надзея. Гэтыя справы святыя ведаюць найлепшым чынам», — дадаў святар.
Скончылася ўрачыстасць эўхарыстычнай працэсіяй вуліцамі горада. Такім чынам парафіяне далі сведчанне сваёй веры і прыналежнасці да Касцёла. (JM), (IL) |
| Фотарэпартаж |


12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшла адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія з Падуі.
для друку