| У гродзенскай катэдры прайшла прыміцыйная Імша кс. Паўла Скубы |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 13.06.2016 15:07 |
|
У гродзенскай катэдры новапрэзбітэр у свой час праходзіў дыяканскую душпастырскую практыку, маючы магчымасць пазнаёміцца з душпастырствам і рэлігійным жыццём парафіі.
Ксяндза Паўла Скубу прывітаў пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі, які пажадаў новапрэзбітэру ніколі не пераставаць узрастаць у стараннях, а заўсёды з вялікім запалам дбаць пра збаўленне людскіх душ.
Cам кс. Павел Скуба прасіў вернікаў аб малітве ў яго інтэнцыі, каб як найлепш спаўняць свае душпастырскія абавязкі і быць добрым святаром для людзей, да якіх Касцёл яго пасылае. |


12 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. Павел Скуба цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.

для друку