Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Летні адпачынак для дзяўчынак арганізавала салезіянская парафія ў Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.06.2016 17:49

З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні правялі свой летні «адпачынак з Богам» у Шчучыне ў доме айцоў піяраў.

«Вясёлыя ноткі» — такую назву выбралі сабе дзяўчынкі для летніка пасля таго, як даведаліся гісторыю з'яўлення нот. Удзельніцы разважалі над нотамі па чарзе і, ведаючы іх значэнне, спрабавалі злучаць іх з рознымі хрысціянскімі і чалавечымі якасцямі.


Кожны дзень яны самастойна праводзілі розныя малітвы, дапамагалі ў падрыхтоўцы ежы, прыбіралі ў доме і шмат гулялі, спявалі, майстравалі цікавыя вырабы, праводзілі вясёлыя вечары.


Праз штодзённы ўдзел у святой Імшы ў парафіяльным касцёле, добрыя паводзіны, цікавыя і актыўныя гульні на пляцы каля дома і касцёла дзяўчынкі пакінулі пасля сябе добрае ўражанне ў шчучынцаў.

Падчас адпачынку дзяцей наведаў і пробашч парафіі ў Смаргоні кс. Алег Жураўскі SDB, дзякуючы падтрымцы якога і змог адбыцца гэты летнік.

Удзельніцы атрымалі шмат цікавых успамінаў і ўражанняў. Арганізатары летніка, удзячныя Богу за супольна праведзены час, жадаюць дзецям добрых хвілін падчас летніх вакацый.

С. Вераніка Блізнюк FMA, адна з арганізатараў, sdb.by

Фота аўтара.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.