Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Упершыню ў гісторыі Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі яе ўдзельнікі спаборнічалі ў плаванні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.06.2016 12:11

Другі дзень VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі быў прысвечаны тэатру — аднаму з элементаў парафіяднай трыяды «святыня — тэатр — спорт».

Увесь гэты дзень удзельнікі Парафіяды правялі ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). У розных конкурсах моладзь мела магчымасць паказаць свае рэлігійныя веды, а таксама прэзентаваць свае таленты.

Упершыню ў гісторыі правядзення Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі тут адбыліся і спаборніцтвы па плаванні. Іх удзельнікаў чакалі цікавыя розыгрышы і забавы.

Ксёндз Артур Малафей, дырэктар Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, зазначае, што арганізатары імкнуцца пастаянна ўдасканальваць гэтую малітоўна-спартыўную акцыю, шукаючы пры гэтым новыя ідэі, каб зрабіць час Парафіяды для кожнага яе ўдзельніка асаблівым.

На традыцыйным конкурсе «Музыка — маё жыццё» свае здольнасці да спеву прадставілі маладыя артысты Парафіяды. Многія мелі таксама магчымасць прыняць удзел у конкурсe ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла, a таксама ў біблійным конкурсе.


Як прызналіся самі ўдзельнікі, конкурсныя пытанні ў гэтым годзе былі дастаткова складаныя — з кожным годам іх узровень узрастае. Арганізатары ў сваю чаргу адзначаюць, што на Парафіяду з кожным годам прыязджаюць усё лепш і лепш падрыхтаваныя ўдзельнікі — як фізічна, так і інтэлектуальна.

Кс. Юрый Марціновіч, (IL)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.