Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Трэці дзень Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі: «У здаровым целе — здаровы дух»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2016 12:20

Трэці дзень VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 22 чэрвеня, удзельнікі распачалі святой Імшой у гродзенскім парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец).

Імшу ўзначаліў новапрэзбітэр кс. Ян Варанецкі. Прысутнічаў таксама новапрэзбітэр кс. Павел Скуба, які разам з ім прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 4 чэрвеня. На заканчэнне Эўхарыстыі новапрэзбітэры ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне кожнаму ўдзельніку Парафіяды.



Затым удзельнікі скіраваліся на галоўны стадыён Гродна «Нёман», дзе адбыліся спартыўныя спаборніцтвы. Тут маладыя людзі паказалі, што менавіта ў здаровым целе здаровы дух.

Таксама ўдзельнікі Парафіяды паказалі, што ў спорце, як і ў жыцці, без намаганняў няма поспеху, і што спорт — тое, што здольна адцягнуць маладога чалавека ад шэрай манатоннасці штодзённасці, тое, што дазваляе зразумець самога сябе; што дзякуючы яму дзеці і моладзь могуць атрымаць незабыўныя эмоцыі, забыць аб праблемах і стрэсах; дзякуючы яму чалавек можа дасканала развівацца і пазнаваць свае магчымасці.


У гэты дзень удзельнікі Парафіяды маглі паказаць свае здольнасці ў спаборніцтвaх па футболе, валейболе, настольным тэнісе, бадмінтоне, кіданні мяча, бегу, скачках у даўжыню з разбегу і шашках.

Вечарам адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў спартыўных спаборніцтваў. Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўручыў ім медалі, кубкі і дыпломы.


Іерарх пажадаў ім далейшых поспехаў і дасягненняў у спорце і выказаў надзею, што ўдзел у Парафіядзе будзе для кожнага магчымасцю лепш пазнаць Бога і нагодай духоўнага ўзрастання для маладых дыяцэзіян — будучыні Касцёла на Гродзеншчыне.

Трэці дзень Парафіяды завяршыўся танцамі і супольнай малітвай.

Кс. Юрый Марціновіч, (AG)
Фота
Максіма Хаванскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.