Пераможцам на VIII Парафіядзе ў Гродне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы з Росі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.06.2016 17:45 |
23 чэрвеня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы прынялi ўдзел 493 чалавекі з 36 парафій дыяцэзіі, а таксама 20 валанцёраў і 10 членаў арганізацыйнага камітэту. Малітоўна-спартыўная сустрэча праходзіла пад дэвізам «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны». Парафіяда завяршылася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі кс. Юрый Марціновіч адзначыў: «З гэтай Парафіяды трэба ўзяць для сябе ўсё тое, што патрэбна, каб быць адважным сведкам Езуса Хрыста». На Парафіяду дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі ехалі з жаданнем перамогі, з імкненнем паказаць свае таленты і магчымасці. Пераможцаў было сапраўды шмат. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, падводзячы вынікі мерапрыемства, адзначыў, што найважнейшым ва ўсім гэтым з’яўляецца ўдзел. «І нават калі хтосьці не заняў ніякага месца, не атрымаў ніякай узнагароды, самае важнае — гэта быць разам», — дадаў іерарх.
гэты дзень адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Шмат маладых вернікаў атрымалі медалі за ўдзел у спаборніцтвах, у якіх праявілі свае здольнасці і таленты. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом. Першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе, трэцяе — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак). У кожным элеменце трыяды «святыня — тэатр — стадыён» таксама былі вызначаны пераможцы: «Святыня» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі; Пасля ўзнагароджвання ўсiх чакаў салодкi пачастунак. |
Фотарэпартаж |