Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Восем хлопчыкаў з в. Барташы пад Шчучынам прынялі Першую святую Камунію |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.06.2016 18:37 |
У мінулую нядзелю ў невялікай вёсцы Барташы, якая належыць да парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне, восем хлопчыкаў у першы раз прынялі ў сваё сэрца Цела Хрыста. Старэйшым жыхарам вёскі Барташы ёсць чым ганарыцца, бо на іх вачах расце новае пабожнае пакаленне вернікаў: кожны з хлопцаў ужо некалькі месяцаў рыхтуецца да ўключэння ў шэрагі літургічнай службы алтара. Рыхтаваў дзяцей да Першай Камуніі а. Ян Асіповіч SP. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.