Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ганаровымі граматамі з нагоды 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі ўзнагароджаны мецэнаты і кіраўнікі пілігрымак у Тракелі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.07.2016 14:43 |
|
Мецэнаты і кіраўнікі пілігрымак у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай 9 ліпеня атрымалі ганаровыя граматы з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Уручэнне падзяк за ўклад ва ўмацаванне духоўна-культурнага жыцця дыяцэзіі і развіццё Касцёла на Гродзеншчыне адбылося на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы падчас урачыстасцяў у Тракелі.
Сярод узнагароджаных – кусташ санктуарыя Маці Божай Тракельскай кс. Аляксандр Рудзевіч, а таксама кіраўнікі сёлетніх пешых пілігрымак з Гродна, Іўя, Навагрудка, Ваўкавыска і Ашмян, старшыні Воранаўскага і Лідскага райвыканкамаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку