У Шчучыне адбыўся штогадовы адпачынак для моладзі ў форме рэкалекцый |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.07.2016 12:17 |
Моладзь шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай прыняла ўдзел у даўно запланаваным адпачынку ў форме тыднёвых рэкалекцый. Летнік пачаўся 18 ліпеня. «Колькасць ў 27 чалавек мяне, як выхавальніка і аднаго з арганізатараў, даволі моцна насцярожыла, але не спужала і не спыніла, — падзялілася з Catholic.by Алена Мыслівец. — Вясковая хата, вакол авечкі, рэчка, мясцовыя жыхары і наперадзе сем дзён невядомасці…»
«Адкрытых фортак для нежаданых гасцей у нашым жыцці знайшлося нечакана шмат, — дадае Алена Мыслівец. —Ужо гатовыя сябе “закапаць” як горшых грэшнікаў на свеце, мы атрымалі падарунак ад самога нашага Айца: Дух Святы прыйшоў ласкай вялікай любові і прабачэння». «Я дапамагаю арганізоўваць такія адпачынкі не першы год, але магу ўпэўнена сказаць, што такую прысутнасць Бога ва ўсіх Трох Асобах перажыла ўпершыню, — прызнаецца Алена. — І, што самае галоўнае, моладзь сведчыла пра вельмі падобнае адчуванне. (AG) Фота Юліі Атрашкевіч |