Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адпустовая ўрачыстасць у гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай прайшла ў гродзенскай катэдры
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.08.2016 16:54

5 жніўня ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды чарговай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай.

На Эўхарыстыі прысутнічалі парафіяне і госці. Узначаліў святую Імшу біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У гаміліі іерарх адзначыў, што «ніколі не трэба ўспрымаць знакі, праявы Божай любові да людзей як штосьці, што ўжо адышло ў гісторыю і больш не датычыць сучаснага чалавека», і што «варта дзякаваць Маці Божай за тое, што мы, тут прысутныя, заўсёды вяртаемся да Бога».


Напрыканцы Імшы пробашч парафіі Св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі па традыцыі распавёў сабраным пра цуды, здзейсненыя Маці Божай Кангрэгацкай. Гэтым разам святар узгадаў пра выпадак аздараўлення немаўляці:

«Нованароджанаму ў пэўнай сям’і паставілі дыягназ невылечнай хваробы. Дзіця падключылі да апарата штучнага падтрымання жыцця і папярэдзілі бацькоў, каб тыя рыхтаваліся да найгоршага. Маці хлопчыка пачала шукаць дапамогі ў Бога і, зайшоўшы ў нашу катэдральную святыню, якраз трапіла на малітву Ружанца каля алтара Маці Божай Кангрэгацкай. Жанчына скіравала да Нябеснай Маці свае просьбы, і нядаўна яе ўжо здароваму дзіцятку споўніўся год. Хлопчыка завуць Сяргей».

Паводле grodnensis.by

(AG)

Фота grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.