Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
7 жніўня ў Навагрудку завяршылася хрысціянская «Школа нараджэння» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.08.2016 10:27 |
З 2 па 7 жніўня ў рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку пры падтрымцы Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшла хрысціянская «Школа нараджэння», у якой прыняло ўдзел больш за 30 чалавек — сем’і, акушэры, урачы і інш. Мэта адукацыйнага курса — у знаёмстве з прынцыпамі і метадамі нараджэння. Курс праводзілі інструктары, якія штогод на сваіх занятках збіраюць да некалькіх дзясяткаў удзельнікаў, што цікавяцца гэтай тэмай.
Варта адзначыць, што ў Беларусі пры парафіях ужо працуюць падрыхтаваныя асобы, якія скончылі такія курсы ў мінулыя гады. Падчас штодзённых сустрэч у «школах» вывучаюцца як тэарэтычныя, так і практычныя пытанні:
Наступныя курсы пройдуць у 2017 годзе. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.