Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз прэлат Вінцэнт Лісоўскі адзначыў 35-годдзе святарства
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.09.2016 14:53

Тры з паловай дзесяцігоддзі мінула з таго часу, калі кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі скончыў падпольную семінарыю. Святарскія пасвячэнні сённяшні пробашч лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў 13 верасня 1981 г. у Літве з рук біскупа Юліана Стэфановіча.

З нагоды 35-годдзя святарства кс. Вінцэнт Лісоўскі 12 верасня ўзначаліў св. Імшу. Падчас літургіі ксёндз прэлат маліўся за ўсіх, хто паспрыяў яго прыходу да алтара Пана, за выхавацеляў і святароў, дзякуючы якім рэалізавалася яго пакліканне.

Падпольная семінарыя, у якой кс. прэлат Лісоўскі праходзіў фармацыю ў часы ганенняў на Касцёл, дзейнічала ў Мядзведзічах. Арганізаваў яе інфулат Вацлаў Пянткоўскі, тагачасны Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, вязень ГУЛАГу.

Сярод былых вучняў кс. інфулата таксама кс. прэлат Антоні Гей, кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі, кс. Генрых Акалатовіч, кс. Ігар Лашук і многія іншыя святары. Два з іх — Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец — атрымалі біскупскае пасвячэнне.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.