| Адпустовую ўрачыстасць адзначыла парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 16.09.2016 14:54 |
|
Галоўную святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Генрык Яблонскі. У ёй прынялі ўдзел шматлікія святары з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, шматлікія вернікі гэтай парафіі і іншых парафій горада.
Імша завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй, якую ўзначаліў дэкан Лідскі кс. Андрэй Роўба, і ўшанаваннем рэліквіі дрэва Святога Крыжа, якая захоўваецца ў гэтай парафіі і да якой у адпустовую ўрачыстасць прыходзіць шмат вернікаў з усяго горада.
|
| Фотарэпартаж |


14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
для друку