Парафіяльная ўрачыстасць і дэканальная сустрэча дзяцей i моладзi адбыліся ў Ваўкавыску |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.09.2016 15:06 |
18 верасня ў парафii Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску адбылiся дзве значныя падзеi: парафiяльны фэст i дэканальная сустрэча дзяцей i моладзi. Пасля прывiтання моладзi i дзяцей з усяго дэканату, якія з радасцю i запалам сабралiся, каб ушанаваць свайго апекуна святога Станiслава Костку, моладзь ваўкавыскай парафii прадставiла прэзентацыю пра кароткае, але вельмi яскравае жыццё гэтага святога, напоўненае вялiкай любоўю да Бога i Мацi Божай, якое з’яўляецца добрым прыкладам для сучанай моладзi. Праславiць Бога музыкай i спевам на ўрачыстаць быў запрошаны гурт «Небасхiл» з Мiнска.
Парафія вельмi ўдзячна ўсiм дзецям i моладзi, якiя прынялi ўдзел ва ўрачыстасцi, а асабліва гурту «Небасхiл» за песнi, музыку i настрой, якiя дапамагалi стварыць атмасферу свята. |
Фотарэпартаж |