Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў прайшла ў Воранаве |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.09.2016 09:46 |
Што значыць міласэрнасць у паўсядзённым жыцці настаўніка-католіка? Як выпрошваць яе ў Бога для сябе і сваіх вучняў? Каму і як аказваць міласэрнасць самому? Пошукам адказаў на гэтыя пытанні займаліся ўдзельнікі шостай дыяцэзіяльнай сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў, якая адбылася 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве. Сустрэча пачалася канферэнцыяй на тэму каталіцкага разумення міласэрнасці, якую прамовіў душпастыр настаўнікаў Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Антоні Грэмза. Пасля адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь – сустрэча з Богам і Ягонай міласэрнасцю. Затым была цэлебравана святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз канонік Уладзімір Гуляй. У ёй прынялі ўдзел пробашч парафіі ў Воранаве а. Андрэй Вітэк SAC, дэкан Радунскага дэканату ксёндз канонік Генрых Яблонскі і душпастыр выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў ксёндз канонік Антоні Грэмза.
(AG) Фота grodnensis.by |